Перайсці да зместу

Фёдар Міхайлавіч Стралец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Міхайлавіч Стралец
укр.: Стрілець Федір Михайлович
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1910(1910-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1944(1944-06-30) (33 гады)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Званне чырвонаармеец
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Фёдар Міхайлавіч Стралец (19101944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, стралок 1090-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец.

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Навумаўка (цяпер Карукіўскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны) ў сям’і селяніна. Украінец.

Працаваў лесарубам у лясніцтве. У 1932 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1933 годзе дэмабілізаваўся. Другі раз прызваны ў снежні 1943 года. З гэтага ж часу ў дзеючай арміі. Ваяваў на 1-м Беларускім фронце.

Падчас аперацыі «Баграціён», 24—30 чэрвеня 1944 года стралок 1090-га стралковага палка чырвонаармеец Ф. М. Стралец, удзельнічаючы ў баях за вёску Вялікае Ляда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці і вёску Залітвінне Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, агнём з кулямёта адбіў некалькі контратак праціўніка, тым самым нанёс яму значны ўрон у жывой сіле[1].

30 чэрвеня 1944 года чырвонаармеец Фёдар Міхайлавіч Стралец загінуў у баі.

  • Імем Фёдара Міхайлавіча названа вуліца ў Гомелі, матэрыялы аб ім захоўваюцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі[2].
  • Імем Героя названы вуліцы ў Чарнігаве (рашэннем Чарнігаўскага гарвыканкама Савета дэпутатаў працоўных) і вёсцы Навумаўка.
  • У 1966 годзе была выпушчана паштовая марка СССР у гонар Ф. М. Стральца.
  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм радавому Фёдару Міхайлавічу Стральцу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі.

Зноскі